З 26 по 30 кастрычніка знаёмімся са словам “Радзіма”.
Значэнне слова: 1.Родная краіна, дзяржава грамадзянінам якой з'яўляецца чалавек.
2. Месца нараджэння, родны куток, горад або веска, дзе чалавек нарадзіўся і вырас.
У другой малодшай групе прайшоў вельмі цікавы занятак па адукацыйнай галіне "Мастацкая літаратура" на тэму
Завучванне верша А. Бадак "Беларусачка".
"Беларусачка"
Твар румяненькі, белая хустачка.
Я ўжо ведаю, я — беларусачка!
І хачу, так, як тата і мама,
Родны край свой любіць я таксама!










